Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 24 человека

Экскурсія "Старажытны горад на Случы"

Дата: 17 апреля 2022 в 19:55, Обновлено 18 апреля 2022 в 11:11
339 просмотров

 16 красавіка для вучняў V-VI класаў ДУА “Гімназія №1 г. Салігорска” была арганізавана экскурсія ў старажытны горад Слуцк - “Старажытны горад на Случы”. Падчас падарожжа вучні адкрылі для сябе зусім з іншага боку горад, які вядомы ім з дзяцінства.

Фотаальбом

 Музей “Слуцкія паясы” здзівіў дзяцей сваёй цікавай экспазіцыяй. Яны мелі магчымасць даведацца пра гісторыю стварэння слуцкай мануфактуры, пазнаёміцца з мастацкімі асаблівасцямі арнаментаў і ўзораў, паназіраць за працэсам стварэння сучасных паясоў.

   Акрамя гэтага вучні пабывалі ў гістарычным цэнтры горада. Тут яны даведаліся пра гісторыю ўтварэння горада. Непаддзельную цікавасць у прысутных выклікаў аповед пра  княгіню Анастасію Слуцкую, якая ў XVI стагоддзі ўзначальвала паспяховую абарону Слуцка ад набегу крымскіх татараў, і пра святую Сафію, якую шануе праваслаўная царква за тое, што яна спыніла распаўсюджванне ўніяцкай веры на Случчыне.

   Дзяцей уразілі шматлікія архітэктурныя помнікі, якія нясуць на сабе адбітак нашай слаўнай гістарычнай мінуўшчыны.

  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.