Размаўляем па-беларуску
Штогод у першую нядзелю верасня мы адзначаем нацыянальнае свята, якое мае для ўсіх нас велізарнае культурна-гістарычнае значэнне – Дзень беларускага пісьменства. Традыцыйна мерапрыемствы праводзяцца ў гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання.
Напярэдадні свята, 3 верасня, нашу гімназію наведаў Аляксандр Пачопка, протаірэй, настаяцель храма Свц. Міколы Цудатворцы в. Вялікая Ухалодка Барысаўскага раёна. Ён сустрэўся з вучнямі 6"А" класа. Дзеці з цікавасцю слухалі госця, адказвалі на яго пытанні і запрасілі да сябе на урок-свята. Урок прайшоў у форме інтэлектуальнай гульні “Размаўляем па-беларуску”, падчас якой вучні паказалі сваё веданне роднай мовы і літаратуры.
Нашы дзяды і бацькі шмат зрабілі для таго, каб беларуская мова была прызнана роўнай сярод іншых моў свету. Дык давайце і мы будзем размаўляць па-беларуску, каб перадаць нашу мову дзецям і ўнукам.