Літаратурна-музычная кампазіцыя "Вайна - боль і памяць народа"
Мінулае… Яно ніколі не праходзіць бясследна. Асабліва, калі гэтае мінулае - ВАЙНА. Нават калі ты сам не перажыў яе, а ведаеш пра той мужны і суровы час толькі з кніжак, кінафільмаў, успамінаў родных і блізкіх людзей, ветэранаў.
Памяць вайны… Гэта боль перажытага народам за доўгія 1418 дзён. Гэта страты і ахвяры, гераічная барацьба не на жыццё, а на смерць, цяжкія дарогі выпрабаванняў.
Усе мы помнім мужны подзвіг кожнага чалавека і будзем перадаваць гэту памяць наступным пакаленням. Зробім усё, каб вайна ніколі не паўтарылася.
Словы ўдзячнасці салдатам Перамогі за тое, што мы не ведаем вайны, 7 мая мы пачулі ад вучняў 11 класаў на літаратурна-музычнай кампазіцыі "Вайна - боль і памяць народа".
<iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/2--wjZom0fE" title="YouTube video player" width="560"></iframe>